Home

ФАШЫЗМ РБ

  • Oct. 21st, 2007 at 8:05 PM

http://radzima.info/?p=362#more-362
Ізраільскія ўлады абвінавацілі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка ў антысемітызме
Гэта выклікана яго нядаўнімі заявамі аб адным з гарадоў сваёй краіны, які ён назваў габрэйскім.
Чыннікам гучнага скандалу паміж Менскам і Тэль-Авівам сталі выказванні Лукашэнка аб Бабруйску - горадзе,
які размешчаны ў паўтары сотнях кіламетрах паўднёваўсходней Менска. Прэзідэнт Беларусі на нядаўней
прэс-канферэнцыі абвясціў, што ўсе праблемы ў горадзе звязаныя з габрэйскім мінулым. Да Вялікай Айчыннай
войны пераважная большасць жыхароў горада былі габрэі - больш 70-ЦІ адсоткаў. "Відавочна, гэта габрэйскі горад,
прыводзіць словы Лукашэнка РІА Навіны. І дадаў: "габрэі не клапоцяцца аб тым месцы, дзе жывуць. Паглядзіце на Ізраіль,
я быў там". Лукашэнка дадаў, што сітуацыя ў Бабруйску палепшыцца толькі калі габрэі з горада з'едуць.
Гэтыя выказванні віцэ-прэм'ер і міністр замежных спраў Ізраіля ЦЫпі Ліўні назвала антысеміцкімі і рашуча іх зганіла.
"Абавязак лідэраў дужацца з антысемітызмам усюды, дзе гэтая з'ява паднімае сваю выродлівую галаву, па ўсім свеце,
а не заахвочваць яго. Антысемітызм - гэта паказчык стану грамадства, у якім ён з'яўляецца і яго лідэраў", - дадалі Ліўні.
Пасля выказванняў Лукашэнка Ізраіль адклікаў свайго амбасадара ў Менску для кансультацый.

У лістападзе 1941 года фашысты расстралялі ў Бабруйску больш 14-ці тысяч вязняў гарадскога габрэйскага гета.
У вёсцы Каменка каля Бабруйска знаходзіцца Мемарыяльны комплекс памяці закатаваных і забітых нацыстамі жыхароў.
Летась комплекс быў рэканструяваны на сродкі габрэйскай суполкі.
http://www.echo.msk.ru/news/402624.html

Latest Month

July 2008
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Page Summary

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Gilbert Rizo