Home

ПАЧЫТАЙЦЕ

  • Dec. 12th, 2007 at 2:16 PM

[info]v_mariamna


Патрэбны мне быў сёньня новы аловак. Падыходжу я, значыцца, да шапіку Беласаюздруку, што насупраць КДБ, і кажу: “Дайце, калі ласка, аловак за 450 рублёў”. Жанчына мне: “Чего?”. Я паўтараю. Тая пачынае нешта шукаць, незадаволена мармытаць і відавочна недапірае, што такое аловак. Я не перакладаю. Колькі можна? Яна дзяржаўны служачы й мусіць ведаць абедзьве дзяржаўныя мовы...
Зрэшты мне прыходзіцца тыкнуць у тое мейсца, дзе ляжыць тое, што мне патрэбна й жанчына злосна выпальвае: “А по-нормальному сказать нельзя???”. “Я размаўляю на роднай мове”. “По-русски надо разговаривать!”. Я, вядома, абурылася, але пра сябе. Не было настрою ў мяне сварыцца. А можа й варта было...
Сустрэлася тым часам са Зьмітром Касьпяровічам ды й паскардзілася яму на брыдотную цётку. Ён ня доўга раздумваючы, вырашыў “разабрацца” зь “няведаючай дзяржаўную мову”. Дзеля гэтае мэты, Зьміцер адмыслова спыніўся ў нейкім дворыку, каб вярнуцца да шапіку. Вырашылі, што запытаемся ў прадавальніцы на капэрту, але потым сышліся на “сурвэтках і чырвонай (ці якая будзе) тэчцы”.
Падыходзім.
- Дайце, калі ласка, сурвэткі.
- Чего? Говорите по-русски! Я по-вашему не понимаю!
- Я запытваюся, ці ёсьць у вас сурвэткі...
- У нас нету сурвэтак! - злосна адказвае прадавальніца, хаця яны й ёсьць.
Тым часам хлопец ззаду з усьмешкай кажа да жанчыны:
- Хотите я Вам переведу? У Вас спрашивают, есть ли у вас салфетки?
- Так и надо было говорить!
Пасьля запыту наконт тэчкаў прадавальніца проста апусьцілася да грубасьцяў...
- Вашае прозьвішча? – тонам судзьдзі запытаўся Зьміцер.
Жанчына села на зэдлік і замоўкла, быццам бы адкінутая пытаньнем. Потым пачала рабіць спробы выбачыцца.
- Дык так і трэба, - пахваліў Зьміцер, - можна ж сказаць “даруйце, я не разумею па-беларуску”, а не адразу крэчыць “По-русскі говоріте!”.

На тым і сышліся, каб не затрымліваць чаргу. А прозьвішча прадавальніцы, напісанае на шапіку, усё-ткі запомнілі. На ўсялякі выпадак. Бо на жаль, прыходзіцца нам змагацца за тое, каб паважалі нас у роднае хаце. Штодзень. Штогадзіну. Штохвіліну... І зрэшты мы пераможам.

Latest Month

July 2008
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Page Summary

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Gilbert Rizo