Home

Папярэдні запіс | Наступны запіс


Міліцыянты затрымалі моладзевых актывістаў і старшыню аргкамітэту ў справе стварэньня Сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Міколу Статкевіча.

13.35 Затрыманы Мікола Статкевіч паведаміў, што ў пастарунку міліцыі Першамайскага раёну знаходзіцца 24 чалавека.

13.30 Нецьвярозых удзельнікаў афіцыйнага сьвята 1 траўня, якое праходзіць ля будынку нацыянальнай бібліятэкі, супрацоўнікі міліцыі адводзяць у выцьвярэзьнік.

13.20 Спецназаўцы міліцыі затрымалі і адвезьлі ў Першамайскі РАУС прэсавую сакратарку “Маладога фронту” Тацяну Шапуцьку і яе сяброў Юлію Міхайлаву.

12.40 Аднаго зь лідэраў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Дашкевіча, актывіста руху “Джынс за свабоду” Яўгена Афнагеля і М.Статкевіча затрымалі ў той момант, калі яны ўзьнялі сьцягі Эўразьвязу на афіцыйным мерапрыемстве, якое прысьвечанае сьвяткаваньню 1 траўня. Сьвяткаваньне праходзіць ня будынку Нацыянальнай бібліятэкі.

Пазьней спэцназ міліцыі таксама затрымаў актывістаў “Маладога фронту” Зьмітра Хведарука, Артура Фінькевіча, Алену Макарэвіч, Паўла Юхневіча, Івана Шылу, Аляксей Янушэўскага, Максіма Сергійца, Максіма Дашука, Дзяніса Барадзіна.

М.Сергійцу разьбілі галаву. Калі міліцыянты вялі ў аўтазак А.Фінькевіча, яны перадалі па рацыі, што затрымалі “каштоўнага элемэнта”.

Радыё Свабода

Latest Month

Тра 2008
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by [info]chasethestars