Home

Папярэдні запіс | Наступны запіс


Вынесьлі прысуд удзельнікам "працэсу 14-ці":

Андрэй Кім прысуджаны да 1,5 году калёніі агульнага рэжыму.

Уладзімеру Сяргееву і Антону Койпішу -- 3,5 млн рублёў штрафу (па 100 базавых велічыняў), астатнім сямі абвінавачаным -- Міхаілу Пашкевічу, Тацяне Цішкевіч, Міхаілу Крываву, Алесю Бондару, Арцёму Дубскаму, Алесю Стральцову, Алесю Чарнышову -- па 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёніі адкрытага тыпу. Усе яны застаюцца пад падпіскай аб нявыезьдзе. Яны будуць працаваць па сваім асноўным месцы працы, сплочваючы 20% ад заробку.

Прысуд быў сустрэты крыкамі "Ганьба". Калі быў зачытаны прысуд Андрэю Кіму, ягоная маці -- Тацяна Кім -- выкрыкнула: "Андрэй, я табой ганаруся!".

Тэрмін Андрэя Кіма адлічваецца ад 21 студзеня, астатніх пачне адлічвацца ад пастаноўкі на ўлік.

Што тычыць стратаў Мінтрансу і іншых транспартных арганізацый 10 студзеня, то судзьдзя сказала, што пры жаданьні гэтыя суб'екты могуць падаваць пазоў, які будзе разгледжаны асобна

Прысуд можа быць абскрджаны ў Менскім гарадзкім судзе цягам 10 дзён. Прэтэнзіі ГУМУ, Узвышша і іншых кропак гандлю аб панесеных у той дзень стратах прызнаныя неабгунтаванымі.

***

Зараз (14:53) каля 100 чалавек скандуюць "Разам!", "Свабоду!" і "Жыве Беларусь!", трымаючыся за рукі.

Latest Month

Тра 2008
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by [info]chasethestars