Home

Папярэдні запіс | Наступны запіс

18 Крс 2008

  • 2:02 PM

Я напрыклад не ўмею пісаць прозу.Люблю пачытаць,але не пісаць.А дзед мой (сто гадоў яму жыцця яшчэ) пісаў гісторычныя,сапраўдныя апавяданні. Ваенная тэма,тэма Радзімы.
Прапаную вашай увазе твор майго дзеда.

Аблава на дзяцей.

Цяжкае,галоднае і жахлівае было жыццё ў эвакуацыі.Людзі пакутавалі ад недаядання,хвароб.Больш моцных фізічна немцы забіралі-каго капаць акопы,каго- на работу ў Германію. Мясціны ў Кіраўскім раёне,куды была эвакуіравана частка жыхароў Вірычыва,амаль не пацярпелі ад наступлення немцаў у 1941.
Паміж вёскай Скрыпліцай і чыгункай Бабруйск-Жлобін лясоў няма. Таму партызаны тут меней непакоілі нямецкія гарнізоны. А вёска Паўлавічы наогул выкарыстоўвалася для адпачынку і лячэння немцаў.
Для лячэння параненых немцаў ужывалася кроў дзяцей.Вось і арганізоўваліся ў вёсках Кіраўскага,Бабруйскага і іншых раёнаў аблавы на дзяцей. Асабіста я перажыў тры аблавы. Адна з іх запоўнілася найбольш.
Дзесьці ў канцы сакавіка 1944 года пачаўся адлоў дзяцей у вёсцы Камарова. Усіх жыхароў вёскі сумесна з бежанцамі сагналі разам. Іх ачапілі,для іх страху пачалі страляць.Потым пачалі адбіраць знешне здаровых дзяцей. Добра памятаю,як да мяне падыйшлі два немцы. Адзін іх без зброі,напэўна ўрач,другі-з аўтаматам на перавес. Я сядзеў пад плотам. Мяне паднялі,агледзелі і забракавалі. А забракавалі дзякуючы кемлівасці маёй маці.Перад гэтым яна падрапала мне твар і рукі,выпэцкала іх граззю,імітуючы каросту. Кароста ў той час была даволі распаўсюджанай хваробай.Людзі падоўгу не мыліся ў гарачай вадзе,ужо не кажучы пра ўжыванне мыла.Немцы баяліся гэтай хваробы, і матчына хітрасць удалася. І гэтым яна выратавала мяне ад вернай гібелі.
Атабраных дзяцей завозілі ў Чырвоны бераг,вёск Скабраўку пад Бабруйск,дзе былі медпункты. У іх бралі з дзяцей кроў. Другую частку дзяцей вязлі ў Германію.
Расказвалі,што пасля адбору крыві ў дзіцяці,яго дазвалялі забраць дадому. Але як яго было потым выхадзіць,чым адкарміць.Елі ў асноўным малочную сыровадку ды бульбу,якой таксама не хапала. Цяпер нярэдка можна пачуць разважанні,што немцы прымянялі да мірнага насельніцтва жарсткасці таму,што на іх нападалі партызаны. Маўляў,каб гэтага не было,то і акупанты былі добрымі. Гэтык могуць гаварыць людзі,якія не ведаюць сапраўднага становішча або з пэўнай палітычнай мэтай. Вядома,былі і такія выпадкіЮкалі немцы прымалі жорсткія рэпрэсіўныя меры ў адказ на дзеянні партызан. У красавіку 1944 года,напрыклад,у вёсцы Негаўля быў забіты партызанамі немец-матацыкліст. У адплату за гэта немцы падверглі вёску моцнаму артылерыйскаму абстрэлу.А там было сотні жыхароў,у асноўным жанчын і дзяцей.
У мясцовых сялян пад дамамі,хлявамі былі схованкі,падобныя на норы.Многія вяскоўцы кінуліся ў іх хавацца. Але разрывы снарадаў выклікалі пажары.Многія так і згарэлі ў тых сховішчах.
Дарэчы,кроў бралі і ў тых дзяцей,якіх везлі ў Германію.Вядома і тое,што ўзяцце крыві ў дзяцей і ўгон людзей у Азарыцкі і іншыя лагеры былі часткай плана фашыстаў па знішчэнню беларусаў.
Газета “Свабоднае Слова” 25 чэрвеня 1994

Comments

[info]zmagarka wrote:
18 Крс 2008 11:34 (UTC)
жах...
[info]xopca wrote:
18 Крс 2008 11:35 (UTC)
:(
а я сам здаю кроў... дабраахвотна...
дзеці, пэўна, гублялі прытомнасьць... і кроў бралі не па 0,5 мл, а больш...
[info]111290 wrote:
18 Крс 2008 20:22 (UTC)
ну,напэўна!
(Ананімна) wrote:
18 Крс 2008 15:47 (UTC)
Galasuem za Mauzera i gerojau Ploshchy
http://music.fromby.net/
[info]09121989 wrote:
18 Крс 2008 17:31 (UTC)
сапраўды жах...
* а колькі твайму дзеду год?*
[info]111290 wrote:
18 Крс 2008 20:19 (UTC)
73 ))
малады яшчэ дзед!

Latest Month

Тра 2008
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by [info]chasethestars