Home

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Дашкевіч пра суд!

  • 16 Крс 2008 at 9:04 AM

ЗЬМІЦЕР ДАШКЕВІЧ: “ЗАЎТРАШНІ СУД – СЬВЕДЧАНЬНЕ БЕЗЗАКОНЬНЯ, АМАРАЛЬНАСЬЦІ, ПОЎНАЙ ДЭГРАДАЦЫІ ЎЛАДЫ”
“Заўтрашні працэс сьведчыць аб тым, што ўлада не такая моцная, як тое ёй хацелася б падаць, бо аўтарытарная сыстэма баіцца любых праяваў іншадумства і вельмі хісткая перад актыўнай, сьвядомай моладзьдзю”, - кажа лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч.

Рэжым Лукашэнкі разумее, што калі сёньня ён ня будзе затрымоўваць, зьбіваць, арыштоўваць сотні людзей, заўтра іх выйдзе тысячы, а пасьлязаўтра – дзясяткі тысяч. Таму існая сыстэма спрабуе зрабіць усё, каб спыніць грамадзкі супраціў. Але перакананы, што гэтага ў іх не атрымаецца, бо кожны суд над бязьвіннымі людзьмі зьяўляецца чарговым сьведчаньнем беззаконьня, амаральнасьці і поўнай дэградацыі ўлады.

Той сьмелай моладзьдзі, якая заўтра прадстане перад ангажыраваным беларускім судом, зычу непахіснай веры, мужнасьці і цьвёрдай перакананасьці ў тым, што Гасподзь бачыць усю несправядлівасьць, якая пакуль што творыцца і вельмі хутка гэтую несправядлівасьць пакарае”.

Latest Month

Тра 2008
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by [info]chasethestars