Home

Папярэдні запіс | Наступны запіс

ДАЛУЧАЙСЯ!

  • 13 Крс 2008 at 2:53 PM

Назьбіраў вельмі слушныя выказванні zmagarka . Тэкст і словы zmagarka трошкі выпраўлены…(я іх не зьмяняў)
Вось яна выказвае думкі наконт распаўсюду інфармацыі:
Вельмі шмат што мяняецца нават з адной разданай газеты. як у тваёй асобе, так і ў асобе прачытаўшага яе; перамены адбываюцца і з тымі, хто ведае пра тое, што ты раздаваў яе, ці проста падазрае аб гэтым.
Зразумела, што змены гэтыя на першы погляд няўцямныя: ні рогі, ні крылы анёльскія не вырастаюць з гэтага сакральнага акту прапаганды светлых ідэалаў рэвалюцыі (" "). так і павінна быць. па хлапку толькі ва ўсходняй казцы дыванок прылятае.
Людзі хочуць прыйсці ў супраціў і атрымаць усё і адразу. а калі нічога няма і перамога адразу не прыходзіць, а прыходзяць суткі, допыты, выгнанні з універу, расчараванне ў сваіх жа паплечніках і вось такія каментары ў жж, як былі на бай_пол, то яны сыходзяць. Гэта нармальна. як нармальна і тое, што некаторыя з іх застаюцца. і ўжо да канца. гэтыя дзівакі ведаюць, што іх шлях правільны. і ён абавязкова зменіць гэтую сістэму.

А ВОСЬ выказванні пра супраціў у рэгіёнах:
Мне падаецца надзвычай важным акцэнтаваць увагу на тым, што адбываецца ў рэгіёнах. Там цьма-цьмушчая і нават банальныя ўлёткі робяць шум. Мы прызвычаіліся, што толькі сталіца актыўная, а рэгіёны бульбу капаюць. Тым часам менавіта там знаходзіцца нерэалізаваны патэнцыял актыўнай апазіцыі і менавіта на рэгіянальныя баёўкі ў мяне найбольшыя спадзевы.
Такія навіны карысныя хаця б тым, што рэгіянальныя людзі, якія падтрымліваюць апазіцыю, могуць забачыць, што ў іх горадзе таксама нехта працуе, і далучыцца,бо людзі сапраўды не ведаюць, як выйсці "на нармальную апазіцыю" (гэта гучыць смешна, але ва ўласным вопыце ўвесь час сустракаюся з гэтым).
Да таго ж любыя, нават, як ты выказаўся (ГЭТА пра ЖЖ-юзэра), "пустыя" навіны аб штодзённай дзейнасці неабходныя як фактар падняцця матывацыі ў заангажаваных у супраціў людзей: яны бачаць, што праца ідзе, а калі яшчэ пішуць і абмяркоўваюць канкрэтна іх працу, то матывацыя ўзрастае ўдвая.
Па мне чытаць такія допісы нашмат прыемней, чым губляць час на абстрактныя развагі прафанаў на тэму будаўніцтва аэс ці захопу Беларусі Расеяй. Ужо не кажу пра апошнія тэндэнцыі на бай_пол (гэта камьюніці прысьвечанай палітыкі) кшталту рэфлексій на тэму "как будет грантосос в женском роде?"

Ведаеце,з гэтымі словамі не трэба спрачацца,не трэба ліць на гэта бруд…гэта вельмі слушныя словы!!! А нехта кажа,што Таня выказваецца неадэкватна…Ну калі на яе льюць бруд,тады яна і неадыкватна мо….а так,вельмі прАВільна ўсё выказвае.

Tags:

Comments

[info]nicolaev wrote:
13 Крс 2008 14:51 (UTC)
Некаторыя разумнікі кажуць, што Змагарка сябе паводзіць з рознага кшталту мудакамі неадэкватна. Тупа, таварышы, тупа! Калі нехта зьдзеваецца, гвалціць, абсярае ня толькі цябе, але й твае вышэйшыя ідэялы, тваех сяброў і паплечнікаў, тваех любімых і каханага, а ты кажаш: "Простите, не могли бы Вы этого не делать... ой, поаккуратнее пожалуйста... побойтесь Бога... будьте любезны" - вось гэта неадэкват! А паслаць мудака на знойны юх - самы што ня ёсь адэкват. Інтэлектуалы, млін...

Latest Month

Тра 2008
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by [info]chasethestars