Home

April 16th, 2008

БАБРУЙСК-БНР

  • Apr. 16th, 2008 at 9:01 AM

Знайшоў хоць нешта пра сувязь Бабруйска і БНР
чытаем !
старшыня Беларускай Рады ў Бабруйску, член Народнага сакратарыята БНР
АЎСЯНІК Антон [1888, в. Кабылля Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер в. Кастрычніцкая Вілейскага р-на Мінскай вобл. - ?], дзеяч бел. нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння. Скончыў Харкаўскі тэхналагічны інстытут, вучыўся на суднабудаўнічым ф-це Пецярбургскага поѓлітэхнічнага інстытута. Дэлегат 1-га Усебеларускага канѓгрэса ў снеж. 1917. У час нямецкай і польскай акупацый 1918-19 старшыня Беларускай Рады ў Бабруйску, член Народнага сакратарыята БНР. У 1919-20 нам. старшыні Беларускай вайсковай камісіі. У 1922 пасол Польскага сейма, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. Актыўны ўдзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусі, арыштоўваўся польскімі ўладамі. У пачатку 1930-х г. выѓехаў у БССР. Арыштаваны ў 1933. Далейшы лёс невядомы.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2; Валахановіч А.І., Міхнюк У.М. Споведзь у надзеі застацца жывым. Мн., 1999.

Дашкевіч пра суд!

  • Apr. 16th, 2008 at 9:04 AM

ЗЬМІЦЕР ДАШКЕВІЧ: “ЗАЎТРАШНІ СУД – СЬВЕДЧАНЬНЕ БЕЗЗАКОНЬНЯ, АМАРАЛЬНАСЬЦІ, ПОЎНАЙ ДЭГРАДАЦЫІ ЎЛАДЫ”
“Заўтрашні працэс сьведчыць аб тым, што ўлада не такая моцная, як тое ёй хацелася б падаць, бо аўтарытарная сыстэма баіцца любых праяваў іншадумства і вельмі хісткая перад актыўнай, сьвядомай моладзьдзю”, - кажа лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч.

Рэжым Лукашэнкі разумее, што калі сёньня ён ня будзе затрымоўваць, зьбіваць, арыштоўваць сотні людзей, заўтра іх выйдзе тысячы, а пасьлязаўтра – дзясяткі тысяч. Таму існая сыстэма спрабуе зрабіць усё, каб спыніць грамадзкі супраціў. Але перакананы, што гэтага ў іх не атрымаецца, бо кожны суд над бязьвіннымі людзьмі зьяўляецца чарговым сьведчаньнем беззаконьня, амаральнасьці і поўнай дэградацыі ўлады.

Той сьмелай моладзьдзі, якая заўтра прадстане перад ангажыраваным беларускім судом, зычу непахіснай веры, мужнасьці і цьвёрдай перакананасьці ў тым, што Гасподзь бачыць усю несправядлівасьць, якая пакуль што творыцца і вельмі хутка гэтую несправядлівасьць пакарае”.

Перадсмяротная занатоўка Курта Кабэйна (Nirvana)

Кажу мовай дасведчанага прасцяка, які хутчэй упадабаў бы быць пазбаўленым мужнасці, інфантыльным скаржнікам. Гэтую занатоўку, пэўна, будзе даволі лёгка зразумець.[ ] Ужо шмат гадоў я не выпрабоўваў хваляванні ні ад праслухоўвання, ні ад стварэння музыкі, роўна як ад чытання і пісанні вершаў. Цяжка перадаць словамі, як мне сорамна за гэта. Так, напрыклад, калі мы стаім за кулісамі, і запальваюцца агні, і чутны апантаны гуд натоўпу, гэта не чапае мяне так, як гэта чапала Фрэдзі Мэркурі , якому, мабыць, падабалася атрымліваць асалоду ад кахання і любоўю натоўпу, чым я захапляюся і чаму зайздрошчу. Справа ў тым, што я не магу вас ашукваць. Нікога з вас. Гэта было бы проста несправядліва па дачыненні да вас або да мяне. Самым страшным злачынствам мне падаецца дурыць людзей, прыкідваючыся, што мне весяла на ўсё 100 %. Часам мне падаецца, што я жадаў бы разбіць гадзіны перад выхадам на сцэну. Я прыкладаў усе высілкі, каб шанаваць нашы адносіны, і я раблю гэта, бачыць Бог, я раблю гэта, але гэтага нядосыць. Я шаную тое, што я і мы закранулі пачуцці шматлікіх людзей. Пэўна, я - адзін з тых нарцыссістаў, якія шануюць штосьці толькі тады, калі яно сыходзіць... Я занадта адчувальны. Мне неабходна быць злёгку нячулым, каб ізноў здабыць запал, якім я валодаў, быўшы дзіцем. Падчас трох нашых апошніх тураў я стаў значна больш шанаваць усіх тых, каго я ведаю асабіста, а таксама прыхільнікаў нашай музыкі, але я ўсё яшчэ не магу адкараскацца ад расчаравання, віны і спагады, якія я да ўсіх выпрабоўваю. Ва ўсіх нас ёсць нешта дабрае , і, мне падаецца, я проста вельмі кахаю людзей. Кахаю гэтак моцна, што гэта выклікае ў мне чортаву журботнасць, ператвараючы мяне ў смутнага, адчувальнага, не шануючы добрага чалавечка, рыбку, Іезусіка ! Чаму ты проста не радуешся гэтаму? Я не ведаю. У мяне жонка-багіня, якая дыхае славалюбствам і спагадай, і дачка, якая нагадвае мне мяне, якім я калісьці быў. Выкананая кахання і радасці, яна цалуе ўсіх, хто ёй сустракаецца, таму што ўсе добрыя, і ніхто не прычыніць ёй зла. І гэта палохае мяне ў такой ступені, што я практычна нічога не магу рабіць. Я не магу змірыцца з думкай, што Фрэнсіс стане такім жа няшчасным,[ ]смертнікамрокером, як я. Мяне атачае шмат добрага, вельмі добрага, і я ўдзячны за гэта, але з сямі гадоў я стаў ненавідзець усіх людзей у цэлым. Толькі таму, што ім падаецца гэтак простым быць разам і спачуваць адзін аднаму. Спачуваць! Толькі таму, што я вельмі кахаю людзей і спагадаю ім, так мне падаецца. Дзякую вам усім з глыбіні свайго які палае, “выворачивающегося” навыварат страўніка за вашы лісты і ваш клопат, якую я адчуваў усе апошнія гады. У мне занадта шмат ад дзівацкага, капрызнага дзіцяці! У мне больш няма запалу, таму падушыце: лепш хутка згарэць, чым павольна згасаць.
Свет, Каханне, Спагада !
Курт Кабэйн
Фрэнсіс і Кортні, я буду ў вашага алтара.
Калі ласка, працягвай, Кортні, дзеля Фрэнсіс.
Дзеля яе жыцця, якое будзе нашмат шчаслівейшай без мяне.
Я КАХАЮ ВАС, Я КАХАЮ ВАС!

Перакладаў Алесь Сьнег.

а вам Слабо?

  • Apr. 16th, 2008 at 12:00 PM


Вось гэта сьвятая рэч для кожнага габрэя.Іўдзеі заўсёды апранаюць гэта пад адзенне.Гэта як кашуля. Бачыце,там вяровачкі,вузелкі. Вузелкоў там 613 ! Чаму? Таму што ў рэлігіі іўдаізм 613 запаветаў. КАлі Мошэ(Маісей)падняўся на гару Сінай(калі я не памыляюся з назвай) Б-г (Бог,так яны пішуць) даў Мошэ скрыжалі запаветаў. Запаветаў там 613. Для католікаў і праваслаўных толькі 10 ! (па бібліі)
Вось...
А гэту рэч я сам зрабіў! Ну як вам? Слабо?

ДАЛУЧАЙСЯ( частка 2)

  • Apr. 16th, 2008 at 5:05 PM

Трошкі непрыгожа напісана,але раю пачытаць!
Пытанне-адказ!
Пасьля акцый у інтэрнэце ідзе “паліўка брудам!” Пачнем адказваць на самыя патрэбныя,актуальныя і цікавыя пытанні.
СПАЧАТКУ ўзьнікае пытанне “Колькі вас?” і дадаюць “Вас не бачна,вас не ведаюць” Я ведаю што крытыкаваць лёгка,а падтрымаць…??
1) КАЛісьці,пасьля восеньскай акцыі ў рэгіёне ў падтрымку З.Дашкевіча таксама задавалі пытаннЕ :
Цікава, чаму самі бабруйчане не ў курсах, што нешта такое ў нашым горадзе адбылося (а ў чым тады сэнс акцыі?!!)? ні стужак, ні графіці нідзе не бачна чамусьці...
Пра гэта кажа Войша: http://nicolaev.livejournal.com/
Ці шмат менчукоў ведае, што ў Менску адбываецца?
напрыклад, у маёй сям'і ніхто апроч мяне ня ведае
ані пра адбыўшыся ЕМ, шэсьце на Дзяды, СМ
2) ПЫТАнне 2 :
Проста патлумачце, вулічная акцыя, пра якую мы, бабруйчане, даведваемся з інтэрнэта -- для чаго яна? які ў яе быў сэнс, -- прыцягнуць увагу грамадскасці, ці яшчэ нешта? чаго вы дамагліся?
І ВЕЛЬМі добры адказ Войшы :
Пра адбыўшыся ў Менску акцыю я таксама даведваюся зь інэту
у тэм ліку - пра рознага кшталту маршы
людзі зрабілі пэўную справу, паклеілі пэўную колькасьць улётак з расповедам пра пэўная колькасьць новых людзей дазналіся пра яго, напэўна
вам замала? Бабруйск яшчэ ня ведае пра палітвязьняў?
вазьміце прынтар, раздрукуйце сотню... тысячу... сотню тысяч улётак,
(як не хаціце марудзіць муры, зрабіце файны каляровы дызайн)
палётайце зь імі па гораду, паклейце - спазнайце, якая на густ гэтая справа...
як вас не замятуць у пастарунак, не дадуць 7 сутак і 700 баксаў штрафу,
мо' нам з вамі лягчэй будзе знайсьці паразуменьня...
а як неўзабаве замятуць у пастарунак…

3) ПЕРАХОДЗім у другую акцыю ў дзень інфармацыйнай кампаніі,калі актывісты БУНТу распаўсюджвалі ўлёткі,газеты з інфармацыяй пра суд па "Справе 14-ці"
У тэму ВЫКАЗВАЕ Таццяна :
Людзі самі сабой не даведаюцца пра тое, што ў краіне адбываецца.
А толькі тады, калі інфармацыя да іх будзе даносіцца масава. АЛЕ адразу абурыць на іхныя галовы мільёны пракламацый немагчыма: усё пачынаецца з дзесятка паклееных партрэтаў. І паступова нарошчваюцца абароты.

4) Пераходзім на галоўнага пытання “Навошта”!
Лісты, паштоўкі пішам ПАЛітвязьням - гэта абавязкова. А павінна быць і знешняя падтрымка. Ведаеце, як яму (ПАЛіТВЯЗЬНЮ) прыена, калі ў дасланай газеце, якую па сваёй безалабернасці не праверылі міліцыянты ў турме, ён чытае вось аб такой, можа і банальнай, акцыі.
вось тут адказ далей http://111290.livejournal.com/81403.html

Latest Month

July 2008
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Gilbert Rizo