Home

March 1st, 2008


Парады ад Сьнега! Што рабіць беларускай вясной.

Я прапаную парады кожнаму,на любы густ і смак )
Вясна…Што можа быць лепей,чым Беларуская вясна. Прыроды ажывае,Сонца грэе.Птушкі,жывёлы прачынаюцца. Калі сьнег тае,калі чакаем надыход Пана-Цёплага ))
Купала пісаў пра вясну :
І шумам задумнага лесу,
І шчэбетам птушак шчаслівых
Запела вясна сваю Песьню,
Запела на збуджаных навах..

Смялей,беларусе-араты!
Смялей уздымай к сонцу вочы!
(1914)
Вясна-Час каханьня,Час музыкі. З першых дзён вясны пачынаецца мітусьня.Людзі закаханыя бегаюць па вуліцах.Усьмешкі,Радасьць,Любоў,Жыццё,Сьвяточны настрой,Вар’яцкія думкі,шчаслівыя хвіліны-гэта не проста словы і набор пачуцьцяў-Гэта Беларуская Вясна. Паверце мне! )) Беларусь-як малнькі мядзеведзь мае час сьпячкі,час бітвы,час адпачынку. Зімой Беларусь сьпіць.Смокча тое,што сабрала з палёў восеньню.А вясна...??? А з вясны пачынаецца год!!! Кожны беларус чакае чарговую Вясну,затым наступную…а як жа без гэтага…Вясной беларус набірае сілы. Вясна надае сілы,ідэі,думкі,эмоцыі,Эксклюзіў( ну я і выбраў словы,ха-ха )))))) на ўвесь год. Вясна –гэта беларускі вітамін,які трэба выкарыстаць,запіць вадою і Жыць далей з новымі сіламі.
Як жа сустрэць вясну?
Па-першае паглядзі на каляндар.Ты ўпэўненны што Вясна прыйшла ? Як пазнаць ? Ну ты даеш! Паглядзі навокал,на прыроду! Усьмяхаешся?Табе Радсна? Віншую ,Ты трапіў у Вясну,а менавіта ў 2008. Раніцой Крык птушак,сонейка праз шкло,мітусьня на вуліцых-Гэта Вясна.
Можаш усім распавесьці што ў Беларусь прыйшла Вясна. ЯК? У нашых рэаліях гэта робіцца праз SMS,ПРАЗ інтэрнэт,(грук,грук у аську і крычы “Вясна,Вітай,Беларусь”)
Можаш павесіць з анка банэр(плякат,расьцяжку) “Сустракайце Вясну”
Можна павесіць па гораду аб’явы “Да нас едзе Вясна. 1 сакавіка.месца:напішыце любы клюб)) І квіток :Усьмешкі,Сьцягі,Радасны настрой.!”
Можна распрануцца і бегаць па сваёй вёсцы і крычаць : “А ВАС не сьпякотна?Вясна.” ))))
Беларуская Вясна.Пра гэта можна складаць гісторыі,легенды.
Аднойчы напрыканцы сакавіка…тады чамусьці было холадна…Вельмі-вельмі…І мільлёны людзей выйшлі на Замкавы Пляц,каб паказаць Зіме колькі іх.І сказаць “Зіма,Сыходзь,Прыйшоў Час Вясны” А зіма злосная была…Не хацелы сыйсьці…Як людзі не прасілі…Гэта было дзесьці 19 сакавіка.Год нават не памятаю…. У гэты дзень быў такі моцны сьнег. Нават сам кароль)))) спалохаўся…Не ведаў што рабіць..Але ведаеце,кароль не хацеў Вясны…(((( Нешта я адыйшоў ад тэмы. Працягваем распавядаць,як жа сустракаць вясну.
Працяг. )

Mar. 1st, 2008

  • 10:44 AM

http://dziarzava.org/ Заходзь на Форум "За НЕзалежнасьць" Новы!! ах..ны
і яшчэ\
Вызначаны героі «Рок-Каранацыі-2007»
| 01.03.2008 |

Сёньня позна ўвечары ў КЗ «Мінск» скончылася 12-ая па ліку цырымонія ўзнагароджаньня лепшых беларускіх рок-музыкаў – «Рок-Каранацыя-2007». Галоўную рок-карону (намінацыя «лепшы гурт году») з рук пісьменьніка Ўладзімера Арлова атрымаў гурт Neuro Dubel.

Рок-Каранацыя–2007. Вынікі.

Адкрыцьцё году – гурт «Детидетей»
Прарыў году – «Фляўс і Кляйн»
Кліп году – «Капітал» – «Ляпіс Трубяцкой» (рэж. А. Церахаў)
Песьня году – «Капітал» – «Ляпіс Трубяцкой»
Выканаўца году (вызначаўся праз сайт «Тузін Гітоў») – Лявон Вольскі
Традыцыі і сучаснасьць (лепшы фольк-выканаўца году) – OSIMIRA
Рок-князёўна (спэцпрыз) – Вольга Самусік (Tarpach, zygimont VAZA)
Спэцпрыз ад тэлеканала A-ONE - Тройца
Праект году – Дзіцячы фонд ААН UNICEF – Калыханкі
Альбом году – Stasi (Neuro Dubel)
Рок-Карона (гурт году) - Neuro Dubel
тг

Latest Month

July 2008
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Gilbert Rizo