Home

February 14th, 2008


Праграму прасдстаўляе kryw :
Прывітаньне, людзі!
Наша выстава такі працуе і кожны дзень у нас там нешта адбываецца. Часам, не зусім зразумелае :) Праграму ніяк рукі не даходзяць нармалёва аформіць, але непасрэдна у памяшканьні там вісіць ватман з раскладам. Гэта можна лічыць найбольш поўнай праграмай нашага міні-фэстывалю :) Перыядычна нешта зьмяняецца, але...:

14 лютага: "С любовью к миру!" - гэта так дзень назвалі. Чалавекі пасьпяваюць пад гітарку (у тым ліку - Андрэй Бананаў) + выступ творчай суполкі "Яна-Тры-Ён" + цёплая атмасфера і халява :)
15 лютага: граюць "Босае Сонца", Яўген Валошын, "ZnaRock", "Ківач Фуко" (Зьміцер Казлоўскі) + будзе прэзентаваны гурт "НотрДам дэ Флёр" (волшебная одноклеточная музыка:) + прэзентацыя кніжкі Люды Асіпенкі і Касі Квяткоўскай (хто ведае - той здагадаўся:) + прэзентацыя складанкі вершаў "Сэрца у Клетку".

16 лютага: "Ёхель" і Ко (а гэта ўжо даволі клёва)
17 лютага: дэманстрацыя відэё
19 лютага: літаратурны вечар
20 лютага: паказ мод (толькі не пытайце, як гэта будзе выглядаць. я таксама ў шоку), граюць "Детидетей"
22 лютага: "Амарока", "Солнечный Сахалин" (цікавыя гурты з геафаку БДУ)
23 лютага: "Аддис Абеба" (хто хоча гарантавана патрапіць - запісвайцеся ў каментах!)
24 лютага: закрыцьцё. Нехта пайграе.

Уваход вольны, але ахвяраваньні вітаюцца.


http://kryw.livejournal.com/113655.html#cutid1
http://belapan.com/archive/2008/02/13/studenty_tvorchestvo/

Тэлефанаваў Юліне,яна гатова. Яна заўтра прэзентуе маю кнігу “Сэрцы ў клетку”!
Посьпехаў.

Latest Month

July 2008
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Gilbert Rizo