Home

January 21st, 2008


Беларуская мова! МЫ ёсьць!
Сёньня,сябры,я з вамі паразмаўляю наконт Беларускай мовы! У простым кантэксце! Задам вам пытанні якія хвалююць маіх знаёмых! І проста цікавая інфармацыя! Пачну напэўна з сябе!
Алесь Сьнег
Я жыву Беларускім Жыцьцём ужо амаль 3 гады!
3 гады – Я Беларус
Спачатку Беларус нарадзіўся ўнутры! Проста слухаў NRM,пісаў нейкія песьні на роднай мове,перакладаў старыя песьні для гурта “Крывавы Край” на родную мову!
Спачатку было шмат(мільён) спрэчак, тысячы слоў “Апазіцыянер!” а ад сяброў “Як?чаму?” Я быў такі наіўны (а можа гэта добра) і ўсім,менавіта ўсім,даказваў чаму я Абраў такую Пазіцыю! (Я не кажу пра палітыку) Атрымаўвалася !!! Бывала адзін супраць усяго клясу!
Затым Беларуская мова стала для мяне пісьмовай! Пісаў усё на роднай! Страціў былую наіўнасьць )))
Далей : Ціскайце на кнопы!  )

Люба
Адна знаёмая задае пытанне! http://kahanachka.livejournal.com/3136.html?view=4928#t4928
Адкажыце хто-небудзь, чаму кали я пачынаю адказваць людзям з icq, mail agent и иншых таких праграм на беларускай мове зауседы мне перастаюць писаць. А мне чамусьци думалася: "ну як беларусы могуць не разумець роднай мовы?" Бо з нараджэньня, у крыви кожнага нашага чалавека павинна цекчы гэта разуменьне. Напэуна нейки збой, мутацыя, якая ператварая беларусау, у людзей, якия не могуць усвядомиць сваю прыналежнасць, сваю сувязь з Радзимай. Для яких Беларусь-гэта проста непатрэбная тэрыторыя, якую можна таптаць, ганьбиць, забиваць, на якой можна тупа жыць и больш ничога, гэта проста зямля, у якой нима ниякай духоунасьци. Жах, якая ж я была сьляпая...




Воля
Другая сяброўка прапануе пачытаць!
Не пакідайце мовы сваёй!  )

А тым часам наступны тыдзень завецца “Тыдзень беларускай лацінкі”
І ўсе запісы раецца пісаць беларускай лацінкай! Сама акцыя з самага пачатку заснавана на сьвядомых! А я тым часам падтрымліваю і заклікаю вас Падтрымаць!
Увесь тыдзень будзем пісаць усе пасты,артыкулы,паведамленьні нна бел.лац. Менавіта для мяне гэта будзе заняткам! Буду набіваць руку,вучыцца! Зраблю лацінскую клаву! І як кажа арганізатар(не дакладны пераклад): “Назірае толькі сумленьне!”

21-27 studzienia - tydzień lacinki
Što skaža šanoŭnaje spadarstva
nakont jak ja padtrymaju akcu
"21-27 studzienia - tydzień łacinki"
ji pisaćmu nastupnym tydniam
bielaruskamoŭnyja pasty -
vykliučna bielaruskaj lacinkaju?
Ci čytaćmiecie vy jich? :)
Cikava, paznačciesia kalilaska ŭ kamentach,
chto ŭvohulie pračytaŭ hety moj dopis... :)

http://community.livejournal.com/by_mova/327849.html
http://nicolaev.livejournal.com/570450.html

Мы ёсьць! Сапраўды ёсьць! Да сустрэчы сябры! Наступным разам я вам раскажу пра беларускую музыку(працяг) вось! Чытайце калі ласка “Чытаючы думкі адзін аднаго”

Latest Month

July 2008
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Gilbert Rizo