Пра тое, як у Бабруйску прайшла самая доўгачаканая музычная падзея года распавядае журналіст і прамоўтэр беларускіх гуртоў Алесь Сьнег.
15.00 Клуб "RELAX". Прыступкі каля клуба запаўняюцца нефармальнай моладдзю. Музыкі праходзяць у клуб. Усё як у 2004-05, калі я пачаў хадзіць на сэйшны. Але ў гэты раз нешта ўсё ж такі не давала адчуць настальгію па тых часах. Замінала адсутнасць знаёмай альтэрнатыўнай атмасфэры. Змяніўся кантынгент: нефармальна моладзь стала больш гламурнай, многія маладыя музыканты сталі пафасней, чым гэта было раней.
Па прыемна-знаёмай традыцыі са спазненнем пачалі запускаць народ у клуб. Пачаўся доўгачаканы MMF-2011.
Энэргічным вядучым фэста аказаўся вакаліст гурта ТТ-34 Любамір Крыжаноўскі. Ён даволі цікава аб'яўляў гурты, спасылаючыся на іх біяграфію і розныя факты.
Першым на сцэну выйшлі "Evil Fish", якія пазыцыянуюць свой стыль як Positive Rock. Гэты малады гурт з Бабруйска, але першы раз выступаюць ў сваім горадзе, бо папярэднія выступы былі ў Мінску. Бабруйск славіцца тым, што ў музыцы задзейнічаны не толькі мужчынскі пол. "Evil Fish" не выключэнне. На гітары у гурце грае дзяўчына (Каця). Гурт, насамрэч, адыграў пазітыўную праграму, але з мінімальным выкарыстаннем рухаў.
Наступныя на сцэну падняліся хлопцы з "No TIME to DIE". Гурт знаёмы ўжо не толькі ў Бабруйску. Музыкі выступілі як заўжды: жорстка і сурова. Заўважыў той факт, што прысутныя ведалі песьні гурта, а гэта немала важна. Не ва ўсіх бабруйскіх гуртоў ёсць хіты. І трэба адзначыць, што "No TIME to DIE" працуе даволі актыўна. У гэтым годзе ўжо выдалі сінгл "Нет времени умирать".
Агрэсіўная музыка зьмянілася лёгкім старым рокам "Нейтральнай зоны". Гурт знакаміты ўсім "мамантам" рок-канцэртаў Бабруйска. Перад канцэртам адзін з такіх "мамантаў" пахвастаўся мне, што мае дома касэтку "Нейтральнай зоны".
Затым сыгралі свае песьні пераможцы MMF-2010 гурт "+1". Прысутныя ўжо якраз разагрэліся папярэднімі выступамі, і пад "+1" ладзілі "сценку на сценку", слэмы і мошы.
Пасля "+1" пачалася конкурсная праграма. Фінал ММF-2011. Да фінала дайшлі 5 гуртоў.
Адкрыў конкурс гурт "NEVER BACK DOWN". Музыкі значна падраслі ў сваёй творчасьці. У гурт дадалася электроніка. Гледзячы на іх, думаў, колькі ж у іх энэргіі: вакалісты бегалі і прыгалі па ўсёй сцэне амаль не спыняючыся, паднімалі народ паміж песьнямі.
Конкурсную эстафету прынялі на сябе музыканты з "The Garden Of Insanity". У камандзе граюць пераважна дзяўчыны. Ужо многім знаёмая вакалістка Насця давала спёкі. Не раз на папярэдніх канцэртах чуў "за кулісамі" рэплікі "Не фіга сабе ў яе гроўл" - "А яна яшчэ і чыстым спявае цудоўна".
Наступнымі канкурсантамі аказаліся хлопцы з “Grader”. Гурт з першай песні запаліў энэргічную музыку, пад якую немагчыма было стаяць на месцы. Трымаць публіку ў вакаліста гурта атрымалася на ўзроўні. Здавалася, што ён вельмі добра ведае, што такое бабруйская публіка і што з ёй трэба рабіць.
Затым на сцэне з’явіліся музыкі гурта “TUONELA”. Каманда грае Death metal. Маладыя хлопцы паказалі, што такое олд-скульны мэтал. Падчас выступу гурта часценька на сцэне і са сцэны прыгаў нейкі мужычок.
Пасля дэз-мэталу з імпэтам на сцэне з’явіўся яшчэ адзн мэтал-гурт “Сияние Астарты” . Каманда сыграла сваю экспрысіўную праграму з выкананнем трэкаў на тэму міфалогіі і цёмнай рамантыкі.
Так скончынался конкурсная частка, але не сам фэст.
На канец чакалася гарачае. Гурты, якія можна назваць прафэсіяналамі сваёй справы.
“AMFION”. Гурт ужо паспеў змяніць склад і пераехаць у сталіцу. Працуе ў музычнай сферы “AMFION” актыўна і даволі прагрэсіўна. Гурт грае альтэрнатыўны рок з вялікі дозамі рамантыкі. Мною былі заўважаны пары (і не адна), якія пад час выступу гурта цалаваліся, танчылі разам. “AMFION” з’яўляецца прыкладам таго, як якасна рабіць рок музыку.
Наступныя на сцэну падняліся музыкі гурта “ПОЛЕ-8”. На рок-пляцоўцы гурт дзейнічае ужо больш за 10 год. Файная музыка і прыемны вакал. Падчас выступу прысутныя ўважліва слухалі гурт і рэлаксіравалі.
Канцэрт быў скончаны як і ў старыя добрыя часы выступам гурта “STRAIGHT LAND”. Каманду можна справядліва назваць монстрамі бабруйскай альтэрнатыўнай сцэны. Я яшчэ ў свае 14 пад іх адрываўся. “STRAIGHT LAND”, бадай, адзіны з нешматлікіх гуртоў горада, пра які ведаюць ва ўсёй краіне. І самае важнае, што гурт працягвае актыўна граць.
Перамог на конурсе гурт "The Garden Of Insanity". Інтэрвію з гуртом выйдзе крыху пазьней.
П.С. Хачу падзякаваць арганізатарам MMF-2011. Я заўжды кажу, што без іх маладыя бабруйскія гурты бы так не падняліся. Паважаць і насіць на руках трэба такіх арганізатараў. Яны працуюць для нас
П.С. 2
Трэба адзначыць, што я быў у журы… І ў гэтым артыкуле выказаўся аб’ектыўна наконт ацэнкі выступаў гуртоў. Прашу не шукаць падвохаў.
bouncy